Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Паважаныя калегі і ветэраны галіны!

Напярэдадні нашага прафесійнага свята мне выпала цудоўная магчымасць выказаць усім работнікам вытворчага ўпраўлення “Дзятлаварайгаз” вялікую ўдзячнасць за добрасумленную і выніковую працу, вернасць абранай прафесіі, самаадданасць працы.

Знамянальна, што сёлета прафесійнае свята супадае з 55-годдзем газіфікацыі Гродзенскай вобласці. Віншую вас з гэтым юбілеем і Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, ад душы жадаю калектыву здароўя, дабрабыту, плённай працы і ўсяго добрага.

Няхай над вамі заўжды будзе мірнае неба, а ў сем’ях пануе спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

З павагай,

дырэктар ВУ “Дзятлаварайгаз”

Уладзімір Аляксандравіч Сіняк

IMG_0131

ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ

Кожны новы год вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз” запісвае ў гісторыю новымі працоўнымі дасягненнямі і перамогамі. Згадаем тыя з іх, якімі адзначыўся для арганізацыі 2014-ы:

– сёлета пракладзена 1700 метраў размеркавальнага газаправода ў вёсцы Курпяшы;

– праведзены пуск газу ў 72-кватэрны жылы дом ЖБСК №17 “Фаварыт” па вуліцы Навагрудскай у горадзе Дзятлаве;

– газіфікаваны 4 жылыя дамы ў аграгарадку Круцілавічы (СВК “Граніт-Агра”);

– заменена абсталяванне на газарэгулятарным пункце №22 у Казлоўшчыне, а таксама 9 адключальных прыладаў на вонкавых газаправодах Дзятлаўскага раёна;

– у насельніцтва праведзена замена больш як 200 адзінак газавага абсталявання, што адпрацавала свой нарматыўны тэрамін;

– комплексна абследаваны 80 кіламетраў падземных газаправодаў;

– зроблены бягучы рамонт будынка газаразмеркавальнага пункта №10 у аграгарадку Хвінявічы.

АД ПАКАЛЕННЯ ДА ПАКАЛЕННЯ

Той, хто прыйшоў працаваць у газавую галіну, як правіла, застаецца верным сваёй справе назаўжды. Уцешна тое, што па прыкладзе сваіх бацькоў у вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз” прыходзяць працаваць дзеці, тым самым пачынаючы ў арганізацыі працоўныя дынастыі.

Віталь Казлянкоў два месяцs працуе тут слесарам службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыстальнага абсталявання. Цяпер ён калега свайго таты, электрагазазваршчыка 6-га разраду, лаўрэата міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства Васіля Мікалаевіча Казлянкова, які прысвяціў газавай службе 8 гадоў добрасумленнай працы.

Справу свайго бацькі, электрагазазваршчыка 6-га разраду Анатоля Уладзіміравіча Саланца, працягвае яго сын. Дзмітрыю Саланцу ёсць куды “расці”: ён працуе ў арганізацыі тры месяцы і мае 3-ці разрад электрагазазваршчыка. Усе працоўныя поспехі ідасягненні – яшчэ наперадзе.

Аператарам ЭВМ пакуль толькі пару месяцаў працуе Яўген Латушка. Звязаць сваё жыццё з газіфікацыяй натхніў бацькаў прыклад: яго тата, вадзіцель першага класа Вячаслаў Станіслававіч Латушка, больш за шэсць год працуе ў вытворчым упраўленні “Дзятлаварайгаз”.

Падрыхтавала да друку Няталля Авярчук

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации