Узімку, калі прырода адпачывае, для дзяцей і дарослых надыходзіць час сапраўднага актыўнага адпачынку.
Вядома, далёка не ўсе любяць моцныя маразы і снег па калена і ў зімовыя дні застаюцца дома. Але тыя, хто цэняць сапраўдную зіму, актыўныя фізічныя заняткі на свежым паветры, адзначаюць асаблівую карысць ад спартыўных практыкаванняў і загартоўвання, радуюцца зімовым забавам.
Менш за ўсё баяцца холаду і больш за ўсё радуюцца магчымасці выбрацца з дому дзеці. Яны атрымліваюць асаблівую асалоду ад гульняў са снегам, якія выклікаюць у іх захапленне, натхняюць на стварэнне снежных анёлаў і снегавікоў. Яны імкнуцца навучыцца катацца на лыжах, каньках і сноўбордах. Снежныя зімовыя дні – цудоўная магчымасць правесці школьныя заняткі з трэнерам на свежым паветры. Фізічная падрыхтоўка юных лыжнікаў з сярэдняй школы №1 горада Дзятлава ажыццяўляецца на спартыўных пляцоўках школьных стадыёнаў, прылеглых скверах і на гарадскім стадыёне “Колас”. Навучэнцы адзначаюць: зіма – гэта не падстава, каб кідаць заняткі спортам на свежым паветры, а, наадварот, магчымасць і стымул, каб наладзіць актыўны і здаровы лад жыцця. Самы любімы від спартыўных заняткаў – катанне на лыжах. Гэта і лепшая зімовая спартыўная забава, якая прыносіць не толькі задавальненне, але і карысць усяму арганізму, і магчымасць адпачыць ад навукі, пабыць на свежым паветры, весела правесці час.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…