Сёння днём на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве была незвычайная абстаноўка: недалёка ад галоўнай ёлкі раёна раз-пораз з’яўляўся цікавы яркі персанаж, трымаючы ў руках нейкую скрынку. Хто ж гэта такі і што ён хаваў, высвятлялі дзеці, якія гулялі па горадзе разам з бацькамі.

Нічога таемнага! З добрымі намерамі  вясёлы клоўн запрашаў малечу паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць падарункі.

Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было па падказках клоўна здагадацца, што ляжала ў сакрэтнай скрынцы.

Хто адгадваў – той і атрымліваў падарунак у выглядзе цацкі.

Чамусьці многія дзеці лічылі, што ў скрынцы абавязкова будзе захоўвацца кубік Рубіка, але шчыра радаваліся таму, што сюрпрызы былі нечаканымі.

Пасля цікавай гульні ўсе ўдзельнікі вадзілі карагод і спявалі навагоднія песні. Да таго ж, арганізатары мерапрыемства, работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці,  частавалі маленькіх актывістаў цукеркамі.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации