11 кастрычніка ва ўстанове аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца» прайшло ўрачыстае мерапрыемства — пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію. Такое мерапрыемства праводзіцца штогод.
На мерапрыемстве работнікі бальніцы маглі пазнаёміцца з новымі супрацоўнікамі. У гэтым годзе 17 маладых медыкаў па размеркаванні прыехалі працаваць у Дзятлаўскую ЦРБ.
Кожны з іх на сцэне распавёў, чаму выбраў прафесію медыцынскага работніка. Маладыя медыкі з энтузіязмам казалі пра жаданне лячыць людзей, дапамагаць ім.
Вітала маладых спецыялістаў галоўны доктар Марыя Максімовіч. Яна павіншавала ўсіх новых работнікаў з першым рабочым месцам і прапанавала новым медыкам прадоўжыць слаўныя традыцыі, якія існуюць у медыцынскіх установах раёна.
Кожнаму былому студэнту галоўны доктар уручыла падарунак.
Ні адно прысвячэнне не абыходзіцца без клятвы, а ў Дзятлаўскай ЦРБ ёсць свая прысяга, якая была напісана яшчэ ў 80-х гадах. Менавіта яе маладыя спецыялісты далі ў гэты дзень. Так пачалася кніга прафесійнага жыцця кожнага маладога спецыяліста.
Больш вопытныя маладыя калегі перадалі кнігу «Летапіс маладых спецыялістаў» сваім паслядоўнікам.
Прадоўжылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, у якой удзельнічалі не толькі артысты Дзятлаўскага раёна, але і работнікі бальніцы, маладыя спецыялісты.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…