Прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак на сваёй тэрыторыі палолі траву каля бардзюраў, падмяталі замеценыя пяском дарогі. Таксама на гарадскіх могілках яны прыбіралі смецце.




У цэнтры горада чысціню стваралі работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ.


З граблямі і рыдлёўкамі “кружыліся” вакол Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея яго работніцы. Яны чысцілі зялёны ўчастак, рыхлілі зямлю на клумбах для новых кветачак, бялілі дрэвы.



Юлія БАКУНОВІЧ