Кулінарная бітва ў беларускіх традыцыях

Дзятлаўшчына стала пляцоўкай правядзення адкрытага абласнога конкурсу кулінарнага і кандытарскага мастацтва, у якім спаборнічалі каманды повараў і кандытараў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.

Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама, ААТ “Белаграздраўніца”, санаторый “Альфа Радон” ТАА “Торвлад” (які таксама прадставіў сваю каманду на конкурсе), ТАА “Праймилк” (горад Шчучын). Гасцямі прадпрыемства і незалежнымі экспертамі выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна ў асобе намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай.

Тэмай конкурсу стала папулярызацыя нацыянальных беларускіх традыцый, прыгатаванне вырабаў з выкарыстаннем прадукцыі імпартазамяшчэння.

Удзельнікаў і гасцей конкурсу павітала начальнік упраўлення гандлюі паслугаў Гродзенскага аблвыканкама Вольга Карачун:

– Мэта нашага конкурсу – найперш стварыць не канкурэнцыю, а спрыяльнае асяроддзе для абмену вопытам і магчымасць прыгатаваць любімыя стравы ў новым выкананні. Хочацца, каб вы пазнаёміліся з прадукцыяй, якая вырабляецца ў нашым рэгіёне ў межах імпартазамяшчэння, бо гэта вельмі важна, калі мы можам самі сабе забяспечыць харчовую бяспеку.

Да словаў прывітання далучыўся генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” Віктар Панамароў. Ён адзначыў вялікую каштоўнасць збалансавага харчавання не толькі для наведвальнікаў санаторыяў, але і для ўсіх жыхароў Беларусі, падзякаваў санаторыю “Альфа Радон” за прадастаўленую пляцоўку для правядзення мерапрыемства, пажадаў удачы ўсім удзельнікам конкурсу.

Работу канкурсантаў ацэньвала экспертная камісія на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, кандыдатам тэхнічных навук, галоўным экспертам па кампетэнцыі “Кулінарнае мастацтва” рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “ProfskillsBelarus” Вольгай Мацыкавай.

Канкурсанты прэзентавалі свае кулінарныя вырабы ў чатырох намінацыях: “Стравы і кулінарныя вырабы, булачныя вырабы”, “Халодныя стравы і закускі”, “Салодкія стравы і дэсерты”, “Кандытарскія вырабы”.

Адной з важных умоваў конкурсу стала тое, каб прыгатаваныя стравы можна было ўключыць у меню санаторнага харчавання.

Повары, кулінары і іх каманда праявілі сябе не толькі ўмелымі майстрамі сваёй справы, здольнымі прыгатаваць і эстэтычна падаць страву, але і творчымі, неардынарнымі людзьмі. Журы і госці конкурсу мелі манчымасць атрымаць асалоду ад кожнай прэзентацыі, якія суправаджаліся музыкай, песнямі, касцюміраванымі пастаноўкамі, арыгінальнымі рашэннямі. У той жа час, асновай праграмы сталі самі кулінарныя вынаходкі, падмацаваныя прафесійным абгрунтаваннем рэцэптуры і выбару інгрэдыентаў.

Па завяршэнні конкурснай праграмы на базе рэстарана санаторыя “Альфа Радон” прайшлі майстар-класы ад прафесіяналаў па прыгатаванні традыцыйных і не толькі страваў нацыянальнай кухні.

Завяршылася кулінарнае свята падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў. Усе каманды-ўдзельніцы былі адзначаны дыпломамі абласнога конкурсу кулінарнага і кандытарскага мастацтва ў намінацыі “За прафесіяналізм у распрацоўцы рэцэптур і тэхналогій, непаўторныя смакавыя якасці дэсертаў, арыгінальнасць прэзентацыі і суправаджэння” і грашовымі сертыфікатамі ад спонсараў. Лепшым майстрам-кандытарам была прызнана Вольга Чапелава (санаторый “Альфа Радон”), лепшым шэф-поварам – Арцём Батура (санаторый “Юнацтва”).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

6 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

8 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

21 час ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

21 час ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

22 часа ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

22 часа ago