Моладзевыя акцыі. Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, у яе перш за ўсё уключацца валанцёры моладзевага руху БРСМ “Добрае Сэрца”.

Яны і на працягу ўсяго года актыўна аказваюць усебаковую падтрымку пажылым людзям, інвалідам, ветэранам і іншым уразлівым катэгорыям насельніцтва. А ў перыяд халадоў і ацяпляльнага сезона ўжо трэці год запар прадоўжаць “Эстафету цяпла”.

На працягу акцыі сёлета плануецца ладзіць мерапрыемствы і працоўныя дэсанты, каб максімальна аблегчыць жыццё пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў падрыхтоўцы да зімы. Валанцёры будуць дапамагаць уразлівым катэгорыям вяскоўцаў у распілоўцы і складаванні дроў, а таксама прадоўжаць навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях, калі будзе неабходна – пачысцяць снег.

Акрамя фізічнай дапамогі, валанцёры “Добрага Сэрца” аказваюць маральную падтрымку, проста наведваючы адзінокіх людзей, слухаючы іх жыццёвыя гісторыі. Гэта не менш важна, чым дапамога справамі.

Пасля “Эстафеты цяпла”, анансавала Кацярына Хілімончык, пачынаецца “Эстафета дабра”. Яна скіравана на расчыстку снега пры снегападах. Гэта важныя складальнікі шырокай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Каб атрымаць дапамогу, неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны камітэт ГА “БРСМ” па нумары 6-67-54.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации