Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Беларусь – краіна маёй будучыні

Навучэнцы 5-7 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы ў шосты школьны дзень адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі. Дзеці паглядзелі відэаролік пра нашу краіну, прынялі ўдзел у дыялогу, пабывалі на экскурсіі ў абласцях Беларусі, пазнаёміліся з прадпрыемствамі, гістарычнымі помнікамі, а таксама паказалі сваё веданне славутасцяў нашай Радзімы, успомнілі важныя гістарычныя даты.

Падводзячы вынікі падарожжа, яны склалі запаведзі сапраўднага чалавека. Самымі галоўнымі сталі: рабі дабро і стаўся да людзей так, як хацеў бы, каб ставіліся да цябе.

Стварылі святочны настрой разам

З набліжэннем Новага года Раклевіцкая базавая школа ператварылася ў сапраўдную зімовую казку! Кожны куток тут напоўнены атмасферай свята, а ўпрыгажэнні ствараюць чароўны настрой.

Адным з самых яркіх элементаў навагодняга афармлення стала фотазона. Гэта ідэальнае месца для фотаздымкаў. Навучэнцы з радасцю пазіруюць на фоне прыгожых дэкарацый, захоўваючы ўспаміны пра цудоўныя моманты. Яркія агеньчыкі на фасадзе будынка, заснежаныя галінкі і ліхтары, вясёлыя снегіры на вокнах дапаўняюць святочную атмасферу ўтульнасцю і цяплом нават у самыя халодныя зімовыя дні. Дарэчы, кожны класны калектыў унёс свой уклад у афармленне роднай школы.

Рабіць дабро заўсёды прыемна

Навучэнцы 1 класа Круцілавіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі “З клопатам пра птушак”. Ягор Дыдзік з татам зрабілі новую птушыную кармушку. Першакласнікі напоўнілі яе зернем, крошкамі хлеба, крупамі, каб пярнатым сябрам было чым паласавацца ў халодныя снежаньскія дні.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga