На сёння ад грыпу ўжо паспелі прышчапіцца больш за 2000 жыхароў нашага раёна.
Прышчэпкі супраць грыпу добра пераносяцца як дзецьмі, так і дарослымі і спрыяюць фарміраванню высокаспецыфічнага імунітэту ўжо праз 7-14 дзён пасля прышчэпкі, дзеянне якога захоўваецца да 6-12 месяцаў.
У гэтым годзе на Дзятлаўшчыне для імунізацыі супраць грыпу на бюджэтнай аснове выкарыстоўваецца вакцына “Грыпол плюс” (Расія). Ёю прышчапляюць насельніцтва з груп высокай рызыкі заражэння і неспрыяльных наступстваў захворвання на грып: дзяцей ад 6 месяцаў да 3-х гадоў; дзяцей і дарослых, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі; асоб старэйшых за 65 гадоў; цяжарных; медработнікаў; асоб, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку насельніцтва; дзяцей, якія наведваюць дашкольныя ўстановы, навучэнцаў сярэдніх школ, студэнтаў ВНУ, работнікаў гандлю, транспарту і г. д.
За кошт асабістых сродкаў грамадзяне могуць прышчапіцца вакцынай “ВаксігрыпТэтра” (Францыя). Высокая ступень ачысткі пералічаных вакцын дае магчымасць іх выкарыстання ў дзяцей з 6 месяцаў, людзей з хранічнымі захворваннямі, у цяжарных і кормячых жанчын.
Памятайце, штогадовая вакцынацыя, якая праводзіцца перад кожным сезонам, з’яўляецца дзейснай, сучаснай і бяспечнай мерай барацьбы з грыпам, спрыяе значнаму зніжэнню захворвання, развіцця ўскладненняў і смяротнасці насельніцтва.
Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктар-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga