ШАГ. Маладосць – час выбару. Што можа БРСМ?

Грамадства Свежыя навіны

Навучэнцы 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы ў час правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі.

Размова ішла аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА “БРСМ”, дзейнасці Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі.

На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны актуалізаваліся веды вучняў аб Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі: сімволіцы, напрамках работы, праектах.

Госцем-земляком стала першысакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яна звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што штодзённая стараннасць, клопат пра сям’ю, актыўная жыццёвая пазіцыя, адданасць сваёй справе і Радзіме, а таксама прыхільнасць маральным прынцыпам – усё гэта з’яўляецца адметнымі рысамі прадстаўнікоў беларускай моладзі. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала інфармацыя аб магчымым удзеле ў студэнцкіх атрадах.

Затым першы сакратар адказала на пытанні і падвяла вынікі сустрэчы словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: “Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду”.

Школьнікі прапанавалі стварыць “Дрэва ідэй і ініцыятыў”, на якім размясцілі для рэалізацыі праект “Вогненныя вёскі. Нельга забыць!”да 80-годдзя Вялікай Перамогі (са стварэннем інтэрактыўнай карты), акцыі “Чыстая школа – чысты пасёлак”, “Алея памяці”.

Рамуальда ДОБЫШ,
класныкіраўнік 9 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: