Дзятлаўчане – у ліку лепшых аграрыяў вобласці

Важнае Улада

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга жніва і лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці прайшла ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры.

Словы ўдзячнасці аграрыям вобласці адрасаваў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік:

– У маіх руках абласны каравай вагою ў 2 мільёны тон. Упершыню за гісторыю аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці. Калі ў мяне пытаюць, за кошт чаго ўдалося дасягнуць такіх рэкордных вынікаў, я называю шмат прычын. Па-першае, працавітасць нашых вяскоўцаў, якія гатовы вырашаць любыя праблемы. Па-другое, падтрымка дзяржавы і асабіста кіраўніка краіны, які вельмі шмат увагі надае сельскай гаспадарцы. Па-трэцяе, Рэспубліку Беларусь, нашу благаславёную зямлю, любіць Бог. Высокія вынікі – гэта калектыўная праца. Сёння я хачу сказаць “дзякуй” усім за работу, за эфектыўнае ўзаемадзеянне, за тое, што любіце сваю зямлю, а любоў заўжды стваральная. Са святам! Нізкі паклон вам усім!

Сярод працаўнікоў, адзначаных высокімі рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі, нямала дзятлаўчан, якія сёлета прадставілі наш раён на абласных “Дажынках-2024”.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь быў адзначаны дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі.

Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – аператар машыннага даення КСУП “Хвінявічы” Таццяна Гарошка.

Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – галоўны інжынер КСУП “Хвінявічы” Віктар Ерамейчык і галоўны эканаміст ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Аксана Калодка.

Высокі ўзровень аховы працы ў Дзятлаўскім ПМС быў адзначаны рэспубліканскім дыпломам 3 ступені, які на сцэне ўручылі дырэктару прадпрыемства Віктару Адамчыку.

Прафсаюзнай узнагародай была адзначана маладая работніца Дзятлаўскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі – лабарант аддзела паразіталогіі Ганна Кур’ян.

У ліку ветэранаў працы сельскагаспадарчай галіны была адзначана былы начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Ганна Дзянішчык.

Яўгеній Пачобут – намеснік дырэктара — начальнік Слонімскага ўчастка ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ