У межах візіту на Дзятлаўшчыну старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў разам з кіраўніком раёна Андрэем Садоўскім наведалі прамысловыя прадпрыемствы, якія працуюць у розных галінах эканомікі раёна.
У маршрут увайшлі вытворцы ПІ-труб і вырабаў ТАА “Ізакам”, ААТ “Дварэцкі льнозавод”, якое паспяхова вырошчвае лён і вырабляе льновалакно, а таксама сельскагаспадарчы філіял “Агра-Мілк” РУП “Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт” – наватара ў сельскагаспадарчай сферы.
Васіль Мікалаевіч азнаёміўся з тэхналагічным працэсам прадпрыемстваў, выпускаемай прадукцыяй і каналамі яе рэалізацыі, пацікавіўся планамі і перспектывамі на будучыню.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga