У Беларусі праходзіць акцыя “Увага – дзеці!”, мэта якой – пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Актыўна нагадваюць аб гэтым юным удзельнікам дарожнага руху на Дзятлаўшчыне супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі. У першы дзень новага навучальнага года яны неслі службу каля ўстановаў адукацыі і раздавалі навучэнцам буклеты аб Правілах дарожнага руху. Яшчэ раз нагадалі дзецям, як неабходна паводзіць сябе на дарозе, дзе можна бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, як правільна пераходзіць дарогу і што рабіць гэта неабходна ва ўстаноўленых месцах.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga