Верасень, вераск цвіце на ўзлесках,
Сонца пячэ, цеплыня навакол.
Вось і прабегла вальготнае лета,
Школа, званок… Што ж, заходзь, навасёл!
Чыста, прыгожа, утульна, свабодна,
Верасень кліча на школьны парог.
Столькі наперадзе радасці, шчасця,
Столькі надзей, нечаканых трывог!
Раніцай сонца лагодна разбудзіць,
Радасна з кветкамі дзеці бягуць,
А першакласнікаў мамы за ручку
Чынна і горда ў школу вядуць.
Верасень школьныя дзверы адчыніць,
Подач настаўнік – дарадчык і друг.
Школа, урокі, адзнакі, падзеі –
Круціцца, круціцца Вечнасці круг.
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga