Роберт Асіпук: “Мы адказныя за свой кантэнт”

Важнае Грамадства

У Мінску прайшоў першы форум блогераў Беларусі “БлогБай. Нам ёсць што сказаць!”, які сабраў удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Латвіі.

Арганізатарам форума выступіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП “Белтэлекам”. У рабоце форума ўдзельнічалі і дзятлаўчане. Уражаннямі ад сустрэчы падзяліўся самы творчы блогер Дзятлаўшчыны Роберт Асіпук:

– Мерапрыемства атрымалася грандыёзным. Думаю, што арганізатарам удалося рэалізаваць усе задумкі і планы. Форум прайшоў пазітыўна і насычана: было шмат экскурсійных праграм, цікавых спікераў з розных сфер медыяпрасторы як Беларусі, так і Расіі, шмат вядомых асоб, у тым ліку кіраўнікоў буйных медыяхолдынгаў. Былі вядучыя папулярных гучных тэлепраграм, якія дзяліліся з блогерамі прафесійным вопытам, а мы ў сваю чаргу нешта падказвалі ім. Вельмі прыемна было сустрэць на форуме папулярнага расійскага блогера, выхадца з Беларусі Улада Кабякова, які даў магутны пасыл беларусам. Па ўсім адчувалася, як кіраўніцтва нашай краіны падтрымлівае блогерскі рух. Падкрэслівалася думка, што аўдыторыя асобных блогераў часам не меншая, чым у сур’ёзных тэлеканалаў. Таму мы адказныя за свой кантэнт, які так ці інакш уплывае на меркаванне многіх людзей.

У цэлым усё прайшло вельмі крута, былі калабарацыі з іншымі блогерамі. Класна бавілі час, пасябравалі, абмяняліся вопытам, далі інтэрв’ю вядомым каналам, пазнаёміліся з навінкай – першым беларускім мультымедыйным парталам VIDEOBEL.BY.

Форум прайшоў канструктыўна, шчыльна, уражанні найлепшыя, усё супер!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga