Ужо не раз у Дзятлаўскім раёне супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў праводзілі рэйды, у час якіх правяралі на аўтастаянках спецыяльныя парковачныя месцы, прызначаныя для транспарту людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Плён ад такой работы стаў відавочны.
Днямі праводзілі чарговы рэйд, і на гэты раз ні на адной стаянцы для інвалідаў у райцэнтры сур’ёзных парушэнняў не выявілі. Было зроблена толькі адно вуснае папярэджанне вадзіцелю, у якога апазнавальны знак “Інвалід” не быў прымацаваны ў аўтамабілі з левага боку, як гэтага патрабуюць правілы, а проста ляжаў у салоне.
Дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра выказаў спадзяванне, што дзятлаўскія вадзіцелі і надалей будуць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і ўвогуле не будуць парушаць правілы дарожнага руху.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga