Калі ўсе аддзяленні Дзятлаўскай раённай бальніцы і паліклініка былі адрамантаваны, надышла чарга адміністрацыйнага корпуса, дзе будуць створаны камфортныя ўмовы работы для спецыялістаў бухгалтэрыі, эканамічнага, кадравага аддзела і кіраўніцтва ўстановы.
Работы былі распачаты сёлета, на іх з раённага бюджэту выдаткавана больш за 400 тысяч рублёў.
Праводзіцца бягучы рамонт з заменай сцяжкі на падлозе, столі, дзвярэй, укладкай пліткі, пакрыцця на падлозе ў кабінетах, аддзелкай сцен. Акрамя таго, памяшканні абсталёўваюцца сучаснай новай пажарнай сігналізацыяй і электраправодкай.
Падрадчыкам работ з’яўляецца ААТ “РуВітБуд” (г. Мінск), субпадрадчык па пракладванні пажарнай сігналізацыі – Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ, падсобныя работы выконвае гаспадарчая група Дзятлаўскай ЦРБ.
Як адзначаюць у райбальніцы, да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі рамонт плануецца завяршыць.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga