Праект “Са знакам якасці”. Каб дашкольнікам было ўтульна

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне вельмі шмат робіцца для ўстановаў адукацыі.

На працягу жніўня ў дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава ажыццяўляўся бягучы рамонт часткі даху корпуса № 2, які быў паспяхова завершаны. Работы каштавалі раённаму бюджэту 21 тысячу рублёў.

Па выніках працэдуры закупкі быў вызначаны падрадчык – ТАА “Лідапрамбуд”. У працэсе работ быў праведзены рамонт даху з уладкаваннем вадасцёку і заменай карнізных пліт. Усё гэта зробіць знаходжанне выхаванцаў у дзіцячым садзе яшчэ больш бяспечным і ўтульным.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: