У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх літаратурна-мастацкія выданні для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
Дзяніс Нікіцін “Ні дня без таямніцы”. Самая крутая прыгода здарылася з неразлучнымі сябрамі Сяргеем, Насцяй і Дзяніскам. Пракраўшыся на спісаную падлодку, яны раптам сталі ўдзельнікамі выпрабаванняў з грыфам “Цалкам сакрэтна”.
Улад Грынёў “Загадка даліны ваўкоў”. Не пашанцавала Максіму з паездкай у Турцыю. Даведаўшыся, што цяжка захварэла мама, ён быў вымушаны вяртацца ў Маскву аўтастопам. Здарылася так, што Макс апынуўся адзін удалечыні ад гарадской цывілізацыі ў маляўнічай альпійскай даліне, дзе сустрэў воўчае сямейства…
Мікіта Трубачоў “Таемная кніга пяскоў”. Гэта кніга пра захапляльныя прыгоды каманды юных сышчыкаў Віці Новікава і яго сяброў.
Ягор Крымаў “Канікулы з хуткасцю святла”. Прачытаўшы кнігу, вы даведаецеся аб прыгодахадважных школьнікаў. Ты толькі ўяві, што твой сябар – іншапланецянін і ў яго бязмежныямагчымасці. Але аднойчы надыходзіць момант, калі і ўсемагутнаму сябру патрэбна дапамога…
Ягор Крымаў “Трое і сабака ў касцы”. Няма нічога больш прыемнага і цікавага, чым праводзіць канікулы з сябрамі ў маленькім правінцыйным мястэчку з багатай гісторыяй. Тут кожны дзень хоць хто-небудзь ды раскажа табе, што дзесьці схаваны скарб.
Сяргей Клімковіч “Знішчальнікі Бессмяротнага”. Неверагодная гісторыя трынаццацігадовай Сафі, якую трымаюць у палоне прыёмная маці і яе саўдзельнікі. Вырвацца з палону дзяўчынцы перашкаджае таямнічы кулон, які яна не ў сілах зняць з шыі. І ўсяго толькі адна падслуханая размова прыёмнай маці з чараўніком цалкам змяняе лёс Сафі.
Лада Ксенафонтава “Разаблачы мяне”. У школе, дзе вучыцца класны дэтэктыў Кларыса Міранаф, любяць прыдумляць і праводзіць розныя святы. Менавіта перад адным з іх невядомы абяцае Кларысе выкрасці яе сяброўку – таленавітую мастачку Аню Халвічную. Каму гэта спатрэбілася?
Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga