Калектыў Дзятлаўскага РУП ЖКГ стаў пераможцам штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы ў 2023 годзе.
Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік павіншаваў каманду камунальнай службы раёна з важкай перамогай і ўручыў дыплом І ступені дырэктару прадпрыемства Васілю Пецюку.
Дзятлаўскае РУП ЖКГ перамагло ў намінацыі “Арганізацыя вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек” і стала ўладальнікам звання “Узорная арганізацыя Гродзенскай вобласці па ахове працы”. З абласнога бюджэту на рахунак прадпрыемства была пераліча прэмія ў памеры чатырох тысяч рублёў для ўзнагароджання лепшых работнікаў і абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga