“Крок да даўгалецця” запрашае на стадыён

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

30 верасня напярэдадні Дня пажылых людзей ва ўсіх абласцях Беларусі і горадзе Мінску ў рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць” пройдзе ІІІ рэпубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе “Крок да даўгалецця” для людзей старэйшага пакалення.

Цэнтральны яго старт запланаваны ў 11 гадзін у горадзе Гродне ў лесапарку Пышкі.

Адначасова далучацца да марафону і іншыя раёны вобласці. На стадыёны і спартыўныя пляцоўкі запрашаюць наведвальнікаў аддзяленняў сацыяльнага абслугоўвання, ветэранаў фізкультуры і спорту, “сярэбраных” валанцёраў, іншых жадаючых.

У Дзятлаве “Крок да даўгалецця” пройдзе на стадыёне “Колас”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga