Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб у раённым выканаўчым камітэце правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.
Да Міхаіла Сяргеевіча паступілі сем зваротаў, у тым ліку калектыўныя, адзін прагучаў па тэлефоне.
Вялікая доля пытанняў была прысвечана людзям у белых халатах. Дзятлаўчан хвалявалі такія актуальныя тэмы, як работа сістэмы аховы здароўя ў раёне, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, будаўніцтва арэнднага жылля для медыкаў. Шэраг зваротаў быў прысвечаны тэмам добраўпарадкавання вуліц і дабрабыту ўласных домаўладанняў, жыллёвым умовам студэнцкай моладзі.
Некаторыя заяўнікі атрымалі адказы ў час прыёму, іншыя тэмы, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, застануцца на кантролі дэпутата.
Актуальныя пытанні Міхаіл Орда абмеркаваў з кіраўніцтвам раёна – старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і намеснікам старшыні Дзмітрыем Баравіком.
Пасля завяршэння прыёму Міхаіл Сяргеевіч даў сваю ацэнку сустрэчы:
– Усе пытанні, з якімі сёння звярнуліся жыхары Дзятлаўшчыны, з’яўляюцца актуальнымі і носяць пераважна сацыяльны, прыватны характар. Зваротаў, якія тычыліся б заканадаўства, не паступала. Часам даводзілася запрашаць да размовы прадстаўнікоў раённых арганізацый, каб разам знайсці аптымальнае для ўсіх бакоў рашэнне.
Радуе, што ідзе добраўпарадкаванне, рамонт дарог, робіцца шмат для камфорту грамадзян і іх жыццядзейнасці, надаецца шмат увагі сацыяльным аспектам. Нараканняў на забеспячэнне прадуктамі і асартымент тавараў не было, а гэта значыць, гандаль добра спраўляецца са сваёй работай. Усе пытанні ўзяты на мой асабісты кантроль і абавязкова будуць вырашаны. Калі сёння адразу нешта немагчыма зрабіць па заканадаўстве або сродках, гэта будзе вырашацца ў бліжэйшай перспектыве.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga