Пад такой назвай у рамках праекта “Наваельня – здаровы пасёлак” прайшла гадзіна здароўя на базе Новаяльнянскага дзіцячага сада.
Удзельнікам мерапрыемства нагадалі, што аб здароўі трэба клапаціцца з самых ранніх гадоў, успомнілі правілы і дзеянні, пры выкананні якіх умацоўваюцца ахоўныя сілы арганізма, змяншаецца колькасць розных захворванняў.
Напрыканцы сустрэчы дзеці разважалі, чаму так важна клапаціцца пра асабістую гігіену, займацца фізічнай культурай, выконваць рэжым дня, правільна харчавацца, мець хобі і падтрымліваць дружалюбныя адносіны адзін з адным.
Наталля ЮРЭНЯ,
інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga