З прафесійным святам, будаўнікі Дзятлаўшчыны!

Важнае Улада

Напярэдадні Дня будаўніка ва ўпраўленні спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ “Будкомплекс” прайшла ўрачыстая сустрэча з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка.

Нагода для яе выдалася самая прыемная – уручэнне заслужаных узнагарод.

– Для вас пастаўлена высокая планка, і вы да яе ўпэўнена набліжаецеся, – звярнуўся да калектыву Дзмітрый Баравік. – Жадаю, каб і надалей усе вытворчыя мэты і планы ажыццяўляліся, работа ладзілася, не спыняйцеся на дасягнутым, ваша прафесія складаная і пачэсная, няхай усё ў ёй удаецца на карысць людзей.

Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Баравік уручыў галоўнаму інжынеру ўпраўлення Дзмітрыю Кейзу і вадзіцелю Сяргею Малаеду, падзячнымі лістамі адзначаны вадзіцель аўтапагрузчыка Георгій Сербін, тынкоўшчыкі Алена Вашко і Руслан Ламака.

Да віншаванняў са словамі пажаданняў ад генеральнага дырэктара галаўнога прадпрыемства Ігара Круглея далучыўся намеснік начальніка ўпраўлення спецыяльных работ у горадзе Дзятлаве ААТ “Будкомплекс”Аляксандр Кійко:

– Здароўя вам, поспехаў у рабоце, сямейным жыцці, усіх зямных выгод. Мы дасягнулі годных тэмпаў выканання работ, што вы адчулі і па сваіх заработных платах. Да канца гэтага года ў планах яшчэ капрамонт і добраўпарадкаванне некалькіх аб’ектаў у Дзятлаве, аднаго – у Навагрудку.

Падзячнымі лістамі ўпраўлення адзначаны выканаўца работ Міхаіл Валяк, машыніст аўтамабільнага крана Сяргей Кузьма, брыгадзір Ларыса Філідовіч.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga