Як падрыхтаваць дзіця да новага этапу ў жыцці, арганізаваць вучобу, каб яна была яму ў радасць і хацелася кожную раніцу ісці ў школу?
Важныя адносіны бацькоў да новай дзейнасці дзіцяці. Перш за ўсё, каб сын або дачка пайшліў школу фізічна развітымі, здаровымі і падтрымлівалі гэта ў далейшым (плаванне, прагулкі, веласіпед і г. д). Першы год навучання асабліва цяжкі для дзяцей: мяняецца звыклы ўклад жыцця, яны прывыкаюць да новых сацыяльных умоў, новай дзейнасці, незнаёмых дарослых і аднагодкаў. Бацькам неабходна быць стрыманымі, спакойнымі, падтрымліваць дзяцей, радавацца іх поспехам, імкнуцца дапамагчы наладзіць адносіны з аднакласнікамі.
Вельмі важна падрыхтаваць дзіцяда самаабслугоўвання: умець завязваць шнуркі, зашпіляць гузікі, скласці партфель,сачыць за парадкам у сваім пакоі, на месцы для заняткаў.
Трэба развіваць валявыя якасці ў дзіцяці. Складзіце разам з першакласнікам распарадак дня, сачыце за яго выкананнем. Дома павінна быць абсталявана сваё працоўнае месца: стол і крэсла, падабраныя ў адпаведнасці з ростам, а таксама прадугледжана месца для захоўвання школьных прылад.
1 верасня зрабіце дзіцяці сапраўднае свята – схадзіце ў парк, кінатэатр, на прыроду.
Вікторыя СТАРУК,
доктар-гігіеніст Дзятлаўскага райЦГЭ
Людміла РУДЗІК,
памочнік доктара-гігіеніста
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga