Пра індэксацыю чэкаў “Жыллё”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Беларусы часцей за ўсё купляюць жыллё за наяўныя або ў крэдыт.

Але ёсць яшчэ адзін працоўны інструмент – можна скарыстацца чэкамі “Жыллё”.

Яны дазваляюць атрымаць грашовую жыллёвую квоту. Да 1 студзеня 2007 года каштоўныя паперы трэба было перарэгістраваць у ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”. Неперарэгістраваныя чэкі лічацца несапраўднымі. Пасля заканчэння тэрміну іх выдача была спынена. Тым, хто па ўважлівых прычынах не перарэгістраваў каштоўныя паперы, якія ім належаць, маглі падоўжыць гэты тэрмін па рашэнні суда. Імянныя прыватызацыйныя чэкі “Жыллё” могуць выкарыстоўваць толькі грамадзяне і члены іх сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для:

выплаты паявога ўзносу ў жыллёвы або жыллёва-будаўнічы кааператыў, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва;

рэканструкцыі блакіраваных, аднакватэрных жылых дамоў;

долевагаўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылых памяшканняў шляхам куплі, пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках арганізацый, атрыманых і выкарыстаных на названыя мэты.

Умовы і парадак індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў “Жыллё” ўрэгуляваны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 “Аб упарадкаванні звароту і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў “Жыллё”, Жыллёвым кодэксам, пастановай Савета Міністраў ад 15 лістапада 2006 года № 1529 “Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 13”. Індэкс кошту росту штоквартальна разлічваецца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб сярэднім кошце аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, за папярэдні квартал у параўнанні з коштам яго будаўніцтва на 31 снежня 1991 года. Цяпер у Гродзенскай вобласці дзейнічае індэкс у памеры 29,82 беларускіх рубля (згодна з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама ад 13.06.2024 года № 300). Для індэксацыі чэкаў грамадзяне і паўналетнія члены іх сем’яў, якія разам будуюць або купляюць жыллё, павінны падаць заяву ў мясцовы райвыканкам, у якім яны стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (або складаліся на момант прадастаўлення крэдытаў). На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна – у службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама.

У “адно акно” трэба падаць заяву, пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, чэкі “Жыллё” з выпіскай са спецыяльнага (чэкавага) рахунка, пасведчанне аб праве на спадчыну, копію рашэння суда або дагавор дарэння (калі чэкі былі атрыманы па спадчыне, рашэнні суда або дагаворы дарэння). Далей у залежнасці ад мэты, на якую грамадзянін хоча выкарыстоўваць чэкі, таксама трэба падаць праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва або рэканструкцыю жылога дома, дакументы, якія пацвярджаюць кошт набытых будматэрыялаў у цэнах, якія дзейнічаюць на момант звароту (у выпадку будаўніцтва або рэканструкцыі аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома); дагавор куплі-продажу жылога памяшкання (у выпадку куплі жылога памяшкання); даведку аб запазычанасці па будаўніцтве на момант звароту ад забудоўшчыка (для будаўніцтва жылля ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, у парадку долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, па дагаворах стварэння аб’ектаў долевага будаўніцтва або па іншых дагаворах, якія прадугледжваюць будаўніцтва жылых памяшканняў).

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – адзін месяці дзейнічае дакумент бестэрмінова. Плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца.

З удакладняючымі пытаннямі можна звяртацца ў службу “адно акно” па тэлефоне 2-71-61 або на адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142.

Нагадаем, што “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga