У апошнія гады ў нашай краіне асаблівую ўвагу надаюць дамам, у якіх не могуць выявіць гаспадароў: пасля правядзення неабходных адміністрацыйных працэдур іх зносяць, а тэрыторыі, якія вызваліліся, выкарыстоўваюцца для гаспадарчых патрэбаў.
Але такіх дамоў яшчэ нямала, і ў Дзятлаўскім раёне ў тым ліку. І менавіта каля іх, як правіла, застаюццакалодзежы. Яны ўяўляюць рэальную небяспеку, асабліва для дзяцей, якія, захапіўшыся гульнёй, часта бываюць няўважлівыя і могуць праваліцца. У зарослай траве калодзежа не відаць, і падзенне ў яго можа стаць смяротнай трагедыяй.
Але хто ж у першую чаргу вінаваты ў такіх здарэннях: самі людзі, якія трапілі ў калодзеж з-за сваёй няўважлівасці, ці ўсё ж адказныя асобы, якія павінны сачыць за тым, каб яны былі закрытыя?
Пытанне безгаспадарныхкалодзежаўпастаянна трымаюць на кантролі адказныя за гэта структуры, аднак няшчасныя выпадкі з падзеннем людзей у іх усё ж адбываюцца. У жніўні бягучага года ў Гродзенскай вобласці такім чынам загінулі два пенсіянеры, адно дзіця ўпала, але яго ўдалося выратаваць.
У Дзятлаўскім раёне гэтай тэме таксама надаюць вялікую ўвагу.Сёлета было выяўлена сем закінутых незакрытых калодзежаў: два – у Казлоўшчынскім сельскім савеце і пяць – у Парэцкім. На дадзены момант яны ўсе дэманціраваны або доступ да іх закрыты.
– Работы па абследаванні нежылых дамоў і ўчасткаў каля іх пастаянна вядуцца работнікамі сельскіх саветаў, прадстаўнікамі РАНС і іншымі зацікаўленымі службамі, – тлумачыць намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.–На жаль, бываюць выпадкі, калі нядобрасумленныя грамадзяне знімаюць верхняе кальцо ў калодзежы для сваіх патрэбаў, а ніжняе застаецца адкрытым і ўяўляе вялікую небяспеку. Калі вам вядома пра такія выпадкі або вы самі знайшлі такі калодзеж, варта адразу паведаміць пра гэта ў сельвыканкам або па тэлефонах 115 ці 101.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga