Дзятлаўчане – зноў на “Бітве пляцовак”

Важнае Спорт і турызм

Аб тым, як рэалізуецца праект у нашым раёне, расказаў трэнер Уладзімір Ганчар. 

– Чацвёрты год запар міні-футбольнаяпляцоўкагорада Дзятлава ўдзельнічае ў рэспубліканскімпраекце “Бітва пляцовак”,мінулыя тры гады мы займалі 1-е месца.За кожнайпляцоўкай-удзельніцай замацаваны лідар масавага футбола (у нас гэта я), а таксама гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў якасці пасла, які стымулюе цікавасць дзяцей і моладзі да гульні ў футбол, у нас – Уладзіслаў Клімовіч.

– Якім чынам вызначаецца лідар?

– Усяго ў праекце прымае ўдзел 16 пляцовак з усіх куткоў Беларусі. У рамках яго праходзіць шмат цікавых футбольных спартыўных спаборніцтваў, па выніках праведзеных мерапрыемстваў будзе вызначана лепшая міні-футбольная пляцоўка. Чарговае з іх – гульня “ПАННА-ФУТБОЛ” прайшло нядаўна ў Дзятлаве. Пасля кожнай сустрэчы лепшыя ўдзельнікі ўзнагароджваюцца памятнымі сувенірамі і падарункамі ад Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. Праект прадоўжыцца да лістапада. Мы верым у перамогу нашай пляцоўкі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga