Высокая ацэнка работы дзятлаўскіх аграрыяў была дадзена ў час планавага прафсаюзнага маніторынгу па аб’ектах.
Група ў саставе галоўнага тэхнічнага інспектара працы Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталія Крыштопіка, галоўнага спецыяліста сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпана Вольскага, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака наведала ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Хвінявічы”.
Інспектары ацанілі работу на ўборцы ўраджаю, збожжасушыльных комплексах, майстэрнях; праверылі выкананне патрабаванняў аховы працы, бытавыя ўмовы, створаныя для аграрыяў, – ад гарачых абедаў да душавых, гардэробных і пакояў адпачынку.
У цэнтры ўвагі гэтым разам аказалася работа студатрадаў: адпаведнасць нормам дакументацыі па прыёме на работу, наяўнасць спецадзення і абутку, правядзенне інструктажоў, захаванне дазволенай працягласці рабочага дня. Віталій Часлававіч пагутарыў з падлеткамі, нагадаўшы ім пра ўвагу, асцярожнасць і няўхільнае выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі на рабочым месцы, правёў асветніцка-тлумачальную работу з аграрыямі.
– Відаць, што і на ААТ “Граніт-Агра”, і ў КСУП “Хвінявічы” спецыялісты працуюць на сваіх месцах, – адзначыў Віталій Крыштопік. – Наладжаны пільны кантроль за сельгасработамі, які падмацоўваецца высокай ступенню асабістай адказнасці работнікаў. У ходзе праверкі былі выяўлены толькі нязначныя недахопы, якія будуць выпраўлены ў рабочым парадку.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga