Рэспубліканская акцыя “Збяром дзяцей у школу” кожны год аб’ядноўвае нераўнадушных дзятлаўчан.
З крыснымі і патрэбнымі да навучальнага года падарункамі яны наведваюць шматдзетныя, прыёмныя сем’і, сацыяльныя ўстановы раёна, такім чынам дапамагаючы бацькам і апекунам падрыхтавацца да новага навучальнага года.
Да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу і іх бацькоў-выхавальнікаў Аляксандра і Марыны Русаўскіх завіталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны – раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Яны ўручылі дзецям канцылярскія тавары і яблыкі сёлетняга ўраджаю з пажаданнямі новых цікавых адкрыццяў і выдатных адзнак у дзённіках.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga