Дзятлаўчане і госці горада падзяліліся сваімі уражаннямі ад святочных мерапрыемстваў.
Сям’я Дзеранчук:
– Сёння на Дажынках мы аказаліся выпадкова. Жывём у горадзе Пружаны, а ў Дзятлава прыехалі ў госці да бацькоў. Прыемна было сустрэць сваіх аднакласнікаў, педагогаў. Свята нам вельмі спадабалася, сын Мацвей быў задаволены, бо шмат забаваў арганізавалі для дзяцей, зацікавіла тэхніка, якую так блізка раней не было магчымасці бачыць. Уражанні ў нас засталіся станоўчыя, вельмі рады, што трапілі сюды.
Работнікі КСУП “Войневічы”:
– Настрой у нас сёння выдатны, такое цудоўнае свята падрыхтавалі для работнікаў сельскай гаспадаркі, столькі прыемных слоў падзякі і віншаванняў гучала ў адрас працаўнікоў. Вельмі прыемна, што нашу працу так цэняць. Будзем і далей старацца, вырошчваць хлеб для ўсіх людзей.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga