Вас памятае свет уратаваны. Гісторыя з першых вуснаў

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

На жаль, пакідаюць гэты свет ветэраны, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, падарылі нам мірнае неба і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Аднак жывуць сярод нас відавочцы ключавых момантаў ваеннай гісторыі раёна, якія дзеляцца сваімі ўспамінамі.

У 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з такім чалавекам – Анатолем Пуйтам пашчасціла сустрэцца дзятлаўскім школьнікам. У доме прадзеда Анатоля Міхайлавіча – Венедыкта Пуйты на хутары паблізу вёскі Яблынька быў падпісаны загад аб стварэнні Ленінскай партызанскай брыгады.

Тэматычнае мерапрыемства прайшло ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Сустрэў гасцей і правёў экскурс у гісторыю партызанскага руху на Дзятлаўшчыне дырэктар установы Сяргей Каско.

Анатоль Пуйта, які прыехаў на Дзятлаўшчыну разам з сынам з Санкт-Пецярбурга, дзе служыў афіцэрам і цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ён узгадаў гады ранняга дзяцінства, яно засталося ў памяці яркімі ўспамінамі, расказаў цікавыя гісторыі пра знаёмства з партызанамі, распрацоўку партызанскіх спецаперацый, якія час ад часу абмяркоўвалі ў доме прадзеда.  Ён узгадаў сваю біяграфію: як вучыўся ў Жыбартоўскай школе, па заканчэнні якой свядома выбраў шлях абаронца Айчыны, служыў у Мінску і, нарэшце, пераводам патрапіў у Санкт-Пецярбург, заўжды заставаўся верным ваеннай прысязе і народу.

Школьнікі падзякавалі суразмоўцу за цікавую сустрэчу, якая адкрыла ім раней не вядомую старонку гісторыі роднага краю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков



Теги: