Узнагароды – эканамістам Дзятлаўшчыны

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Днямі ў Беларусі адзначалася прафесійнае свята – Дзень эканаміста.

Віншаванні ад кіраўніцтва райвыканкама прымалі прадстаўнікі гэтай сур’ёзнай і дакладнай прафесіі прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Павіншавала эканамістаў са святам і ўручыла ўзнагароды намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.

– Эканамічная работа патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, асаблівых чалавечых якасцяў – цярпення і скрупулёзнасці дзеянняў, сумленнасці і пачуцця адказнасці, – але і ўмення прымаць граматныя, дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні, якія распрацоўваюць і рэалізуюць эканамічную палітыку прадпрыемства, раёна, дзяржавы, – адзначыла Вольга Антонаўна. – Жадаю вам прафесійнага росту, моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах.

Вольга Жэлезоўская ўручыла Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта эканамісту ТАА “Ізакам Пласт” Кацярыне Бойка,  Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – бухгалтару першай катэгорыі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Святлане Гародка і эканамісту першай катэгорыі ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Іне Лях.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga