Шлях ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні да стабільнасці

Важнае Грамадства

30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 года, адбыўся другі тур выбараў Прэзідэнта Беларусі.

Усяго балаціраваліся шэсць кандыдатаў. Ужо ў першым туры з вялікім адрывам лідарам стаў Аляксандр Лукашэнка. Ён жа перамог у другім з колькасцю галасоў больш за 80 %.

Разам з Аляксандрам Рыгоравічам наш народ і дзяржава прайшлі складаны шлях да суверэнітэту і незалежнасці.

Як памянялася жыццё ў Беларусі, дзеляцца нашы землякі.

Ядзвіга Гушча, сакратар раённага савета ветэранаў:

– Калі Савецкі Саюз перастаў існаваць як адзіная дзяржава, самастойныя рэспублікі, і Беларусь не выключэнне, з-за скасавання ранейшых сувязяў сутыкнуліся з крызісам у эканоміцы. Найперш гэта адчувалася па мізэрнай заработнай плаце, якая не магла задавальняць асноўных патрэбаў людзей, ды і выплачвалі яе несвоечасова. Лютавала інфляцыя, пакупнікі адстойвалі вялікія чэргі, каб набыць самае неабходнае, часам “дэфіцыт” набывалі на “чорны дзень”. У грамадстве панавала апатыя, людзі не бачылі далейшых перспектыў.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ўсё пачало паступова мяняцца. Адчувальна павышаўся ўзровень жыцця беларусаў. Сёння мы своечасова атрымліваем дастойныя зарплаты і пенсіі. Моладзі цяжка ўявіць, што так было не заўсёды. Цяпер любы сярэднестатыстычны беларус можа сабе дазволіць адпачынак з частковай аплатай, карыстаецца шырокай сістэмай сацыяльных ільготаў і гарантый. Мы жывём вельмі годна. У нас не толькі ёсць магчымасць выбару сферы дзейнасці і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, але і для самарэалізацыі. Каб пацвердзіць гэта, прывяду ўласны прыклад. На заслужаным адпачынку я з’яўляюся ўдзельніцай народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі” і яго адгалінавання – танцавальнай групы “Натхненне”, наведваю харэаграфічнае аб’яднанне па інтарэсах “ЭлітДанс”, аддзяленне і клуб для пажылых людзей “Нам гады не бяда”. У саставе іх мы маем магчымасць выехаць, паўдзельнічаць у акцыях, конкурсах і мерапрыемствах, стварыць прыемную атмасферу для сябе і людзей.

У нас цудоўнае жыццё, галоўнае, каб у Беларусі і надалей панавалі мір і згода.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga