Нам даверана памяць. Аляксандр Лях: “Будзьце дастойнымі Вялікай Перамогі”

Галоўнае Грамадства

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паштоўку-трохкутнік ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і віншавальную паштоўку ад кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, кветкі і падарункі ўручылі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Ляху.

Каб павіншаваць земляка з надыходзячым вялікім святам, у горад Ліду, дзе мужчына жыве ў дачкі, накіраваліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Алена Раманаўна павіншавала ветэрана з Днём Незалежнасці і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадала моцнага здароўя і мірнага неба.

Лідар моладзі Дзятлаўшчыны зычыла ветэрану бадзёрасці духу і моцнага здароўя, яшчэ шмат гадоў паказваць прыклад для маладога пакалення, як трэба любіць і абараняць Радзіму.

Лідар моладзі Дзятлаўшчыны зычыла ветэранубадзёрасцідухуі моцнага здароўя, яшчэ шмат гадоў паказваць прыклад для маладога пакалення, як трэба любіць і абараняць Радзіму.

Леанід Юльянавіч падзяліўся ўспамінамі аб ваенным жыцці і камсамольскай маладосці, падзякаваў гасцям за віншаванні і пажадаў:

– Будзьце дастойнымі Вялікай Перамогі, зберажыце мір для будучых пакаленняў.

Наталля АВЯРЧУК

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости

 



Теги: