Дзятлаўчане далучыліся да Усебеларускай малітвы “За Беларусь”

Важнае Улада

Святочнай раніцай 3 ліпеня ва ўсіх беларускіх храмах і абіцелях праваслаўнай і каталіцкай канфесій была ўзнесена малітва за Беларусь, салдат і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, мір на нашай зямлі, згоду, адзінства і паразуменне паміж людзьмі.

Святочную імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі правёў ксёндз Андрэй Лішко. Удзел у ёй прынялі нашы землякі, на богаслужэнні разам з дзятлаўчанамі маліліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, яго намеснікі і пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго.

У саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава адбыўся малебен для праваслаўных вернікаў. Удзел ва ўрачыстай службе прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, гараджане.

Памаліліся за мір і спакой, за кіраўніцтва і армію Беларусі, за далейшыя дабрабыт і развіццё нашай Айчыны.

Наталля АВЯРЧУК, Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости



Теги: