Ведае ўчастковы. Цыгарэты і “дудкі” – пад забаронай

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: на прыпынку грамадскага транспарту маладыя людзі курылі электронныя цыгарэты, што было не вельмі прыемна для прысутных. Дзе дазволена, а дзе не рабіць такое?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:

– З 1 студзеня 2023 года курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў грамадскіх месцах караецца штрафам. Нельга курыць у дапаможных памяшканнях (вестыбюль, калідор, галерэя, лесвічныя маршы і пляцоўкі, ліфтавыя холы), у ліфтах, на спартыўных, дзіцячых пляцоўках, працоўных месцах; у памяшканнях і на тэрыторыях установаў адукацыі, падземных пераходах, на прыпынках грамадскага і маршрутнага транспарту, за невялікім выключэннем; у аўтамабілях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў, у іншых месцах, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Таксама забараняецца курэнне (у тым ліку электронных цыгарэт), за выключэннем спецыяльна створаных для гэтага, у гандлёвых аб’ектах, месцах бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання; месцах работы дзяржаўных органаў, арганізацый культуры і аховы здароўя, структур, якія аказваюць паслугі сувязі, сацыяльныя, банкаўскія, страхавыя, гасцінічныя і іншыя паслугі, а таксама на балконах шматкватэрных дамоў. Адным словам, курэнне ўсіх відаў прадукцыі дазваляецца толькі  ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах. У адваротным выпадку парушальнікі будуць пакараны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga