Шчасце,сонца, дабрыня – вось што патрэбна дзецям!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дзень абароны дзяцей – гэта не толькі вясёлае свята для ўсёй дзятвы, гэта і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзяцей, каб усе яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

Напярэдадні свята 31 мая ў  двары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі весела і ярка прайшло мерапрыемства “Счастье, солнце, доброта – вот, что детям нужно!”, падчас якога да дзяцей завіталі ў госці кніжныя героі: Карлсан і клаўнэса Ірыска. Разам з героямі дзеці з вялікім задавальненнем ўдзельнічалі ў розных конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі.  Напрыканцы мерапрыемства Карлсан запрасіў прысутных наведаць літаратурную карусель “Солнечные страницы детства”, дзе ім паказалі самыя цікавыя і незвычайныя кнігі: музычныя, кнігі-цацкі, у фармаце 3D, кнігі-высечкі,  з акенцамі, кнігі-галаваломкі.

Гэты дзень для дзяцей быў запамінальным, вясёлым і бесклапотным. Бібліятэкары нагадалі чытачам, каб яны абавязкова чыталі летам. А каб яно прайшло займальна, цікава і пазнавальна, запрасілі іх на інтэрактыўныя пляцоўкі, якія будуць праходзіць другі і чацвёрты чацвер кожнага месяца.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga