Фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху” прадоўжыў святочную праграму Дня працы на Дзятлаўшчыне.
Па добрай традыцыі ў Цэнтры культуры і народнай творчасці ён сабраў юных талентаў з усіх куткоў раёна. Падтрымаць іх прыйшлі бацькі, мастацкія кіраўнікі, сябры, землякі.
Іспыты па песенным і сцэнічным майстэрстве праходзілі па намінацыях “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”. У іх лепшых вызначалі ў трох узроставых катэгорыях: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13) і старэйшай (14-17).
Варта сказаць, што ўсе маладыя артысты, незалежна ад узросту, упэўнена трымаліся на раённай сцэне і падарылі гледачам шмат пазітыву і прыемных хвілін. Іх выступленні былі яркімі і запамінальнымі.
Ва ўзроставай катэгорыі 5-8 гадоў у намінацыі “Саліст-вакаліст” дыпломам за ІІ месца адзначаны Ягор Дыдзік (Данілавіцкі дом культуры), дыплом удзельніка фестывалю атрымала Валерыя Сямашка (Дварэцкі дом культуры). У намінацыі “Вядучы” дыплом за І месца заваявала Анастасія Кашко, дыплом за ІІ месца – Евангеліна Нічыпар – абедзве дзяўчынкі прадстаўлялі Гезгалаўскі дом культуры.
Ва ўзроставай катэгорыі 9-13 гадоў у намінацыі “Саліст-вакаліст” пераможцай стала Аліса Дзірвук (Новаяльнянскі дом культуры), на другой пазіцыі Артур Лішык (Казлоўшчынскі дом культуры), Нэлі Санюк (Гезгалаўскі дом культуры), на трэцяй – Ганна Муха (Новаяльнянскі дом культуры), Ксенія Жыляніна (Гезгалаўскі дом культуры), дыпломы за ўдзел атрымалі Іван Чарнуха (Казлоўшчынскі дом культуры), Дар’я Філістовіч і Анастасія Куркоўская (Данілавіцкі дом культуры), Дар’я Клімец (Новаяльнянскі дом культуры). Лаўрэатам намінацыі “Вядучы” стаў Арсеній Барысевіч (Данілавіцкі дом культуры), дыпломам ІІ ступені адзначаны Іван Саўко (Казлоўшчынскі дом культуры), дыпломам ІІІ ступені – Іван Клышко (Новаяльнянскі дом культуры), дыплом удзельнікаў атрымаў дуэт Дар’і Дзям’ян і Ганны Груша. У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт” дыплом ІІ ступені атрымаў дуэт Дар’і Філістовіч і Карыны Хоміч (Данілавіцкі дом культуры). У намінацыі “Арыгінальны жанр” дыплом ІІ ступені ўручаны Валерыі Жых, дыпломы ІІІ ступені атрымалі Аляксандра Марук і Анастасія Літвінская – усе яны прадстаўлялі Новаяльнянскі дом культуры. Дыпломам “За арыгінальную падачу нумара” адзначана ўзорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”.
Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў у намінацыі “Вядучы” дыплом за ІІ месца атрымаў Уладзіслаў Нагорны (Новаяльнянскі дом культуры).
Спонсарам сёлетняга фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Шлях да поспеху” стаў Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga