
Тэарэтычна-практычныя заняткі прайшлі на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Тут працавала каманда выкладчыкаў Слонімскага медыцынскага каледжа ў саставе кіраўніка практыкі Ларысы Гародка, загадчыцы лабараторыі хірургіі Наталлі Бадзей і загадчыцы лабараторыі тэрапіі Святланы Сычовай. Яны пазнаёмілі школьнікаў з прынцыпамі аказання першай медыцынскай дапамогі і найбольш актуальнымі пытаннямі правядзення базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
Разам з лектарамі дзеці адпрацавалі практычныя навыкі на сучасных трэнажорах і стымулятарах, кожны меў магчымасць “уратаваць” чалавека ў рэжыме рэальнага часу з прымяненнем мануальных навыкаў і атрымаць ацэнку правільнасці сваіх дзеянняў ад спецыялістаў.
Кіраўнік групы Ларыса Гародка раскрыла сэнс праекта і расказала, навошта кожнаму чалавеку ведаць прынцыпы аказання неадкладнай дапамогі:
– Праект “Запусці сэрца” – надзвычай важны і патрэбны не толькі старэйшым школьнікам, але і ўсім дарослым. У паўсядзённым жыцці мы можам сутыкнуцца з сітуацыямі, калі чалавеку будзе патрэбна дапамога, і аказаць яе зможам толькі мы самі. На жаль, многія ў такіх выпадках не ведаюць, як падысці да пацярпелага і што рабіць. Упэўнена, што дзякуючы нашым заняткам кожны школьнік навучыцца правільна аказваць дапамогу і пры неабходнасці скарыстаецца сваімі ведамі і навыкамі. На маю думку, такі курс варта выкладаць не толькі падлеткам, але і даросламу насельніцтву, – адзначыла педагог. – Прыемна, што раўнадушных сёння не было. Заняткі пачаліся з пытання, хто са школьнікаў хоча звязаць сваё жыццё з медыцынай, адклікнуліся тры чалавекі. Аднак у працэсе было відаць, як у вачах навучэнцаў запальваецца агеньчык цікаўнасці, яны актыўна ўключаюцца ў працэс. Думаю, некаторыя задумаюцца аб выбары гэтай высакароднай і патрэбнай ва ўсе часы прафесіі.
Дзесяцікласнікі падзяліліся сваімі эмоцыямі ад незвычайнага практыкуму.
Павел Дракель, навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

