Навучэнцы 8 “В” класа наведалі ААТ Белаграпрамбан у рамках Тыдня фінансавай граматнасці.
Начальнік аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслугаў 422 у горадзе Дзятлаве РД па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Валянціна Ляшчун расказала дзецям пра асаблівасці і асноўныя напрамкі работы банка, пазнаёміла са спосабамі і магчымасцямі карыстання банкаўскімі картамі, аб мерах і спосабах абароны ад махлярства ў банкаўскай сферы.
Падчас экскурсіі дзеці таксама даведаліся, якія аперацыі можна здзяйсняць у банку. Супрацоўнікі патлумачылі, што такое крэдыт, страхаванне, уклады і рахункі, захоўванне каштоўнасцяў, грашовыя пераводы і валютна-абменныя аперацыі, дыстанцыйнае і персанальнае абслугоўванне, АРІП.
Прыемным сюрпрызам для дзяцей стала ўручэнне памятных падарункаў.
Святлана УРБАН,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 г.Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga