“Тыдзень нулявога траўматызму” пройдзе ў раёне

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 19 па 25 лютага ў рамках “Тыдня нулявога траўматызму” на Дзятлаўшчыне запланаваны мерапрыемствы, задача якіх яшчэ раз нагадаць пра важнасць захавання нормаў аховы працы як наймальнікамі, так і самімі работнікамі, арганізаваць бяспеку на вытворчасці і прадухіліць выпадкі траўматызму.

Паводле даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у арганізацыях Гродзенскай вобласці за 2023 год зарэгістравана 95  няшчасных выпадкаў на вытворчасці, з якіх 16 са смяротным зыходам.

Канцэпцыя нулявога траўматызму “Vision Zero” аб’ядноўвае тры напрамкі: бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

7 залатых правілаў канцэпцыі:

стаць лідарам – паказаць прыхільнасць прынцыпам;

выяўляць пагрозы – кантраляваць рызыкі;

вызначаць мэты – распрацоўваць праграмы;

стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы – дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі;

забяспечваць бяспеку і гігіену на працоўных месцах, пры працы са станкамі і абсталяваннем;

павышаць кваліфікацыю – развіваць прафесійныя навыкі;

інвесціраваць у кадры – матываваць праз удзел.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga