Навагодні стол будзе багатым

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пакуль дзятлаўчане актыўна рыхтуюцца да Калядаў і Новага года, адказныя службы кантралююць асартымент, якасці і цэны на запатрабаваныя ў спажыўцоў тавары.

У чарговы маніторынг па аб’ектах навагодняга гандлю харчовай прадукцыяй разам з газетай “Перамога” адправіліся намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская і начальнік аддзела эканомікі Аляксей Уцін.

Наведалі адзін з папулярных у Дзятлаве супермаркет “Санта&Кэш”, які гандлюе як прадукцыяй першай неабходнасці, так і навагоднімі прысмакамі. Правяраючыя адзначылі багатую прапанову садавіны і агародніны айчыннай і расійскай вытворчасці, вялікі выбар навагодніх падарункаў, кансерваў, напояў, рыбы, каўбас, малочнай лінейкі, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, асартымен якіх, па словах кіраўніцтва магазіна, пастаянна папаўняецца. Таксама звярнулі пільную ўвагу на тэрміны прыдатнасці і ўмовы захоўвання харчовых тавараў.

– У цяперашні час на асаблівым кантролі перадсвяточны калядны і навагодні гандаль. Кантралюем не толькі цэны, але асартыментны пералік, напаўняльнасць паліцаў у магазінах, – расказала Вольга Жэлезоўская. – Кожны дзень спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама разам з прадстаўнікамі Дзятлаўскага райЦГЭ праводзяць маніторынгі, па выніках якіх магу адзначыць, што сур’ёзных прэтэнзій як па цэнах, так і па якасці прадукцыі, напаўняльнасці магазінаў, не ўзнікала, усё ў межах дапушчальных нормаў, зацверджаных заканадаўствам.

Вольга Антонаўна адзначыла, што на Дзятлаўшчыне не будуць праводзіцца святочныя кірмашы, аднак арганізаваны пашыраны продаж у гандлёвых сетках раёна. Ва ўсе аб’екты гандлю былі накіраваны рэкамендацыйныя лісты па пераглядзе рэжыму работы, просьбы ў час пераднавагодняга ажыятажу максімальна мабілізаваць прадаўцоў, каб пазбегнуць вялікіх чэргаў у магазінах.

Па маніторынгу спецыялісты зрабілі свае высновы, нам жа, спажыўцам, стала больш зразумела, што, каб набыць усё неабходнае для выдатнага святочнага стала, не трэба ехаць за трыдзевяць зямель, дастаткова проста пайсці ў суседні магазін.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: