У горадзе Астраўцы Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё новай лядовай арэны.
У ім прымалі ўдзел губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, старшыня Федэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч.
У праграму ўрачыстага адкрыцця была ўключана таварыская гульня, для ўдзелу ў якой былі запрошаны каманды-пераможцы сёлетніх рэспубліканскіх спаборніцтваў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – “Алмаз” (Дзятлава) і “Лядовыя рыцары” (Смаргонь). Нашы хакеісты атрымалі ўпэўненую перамогу.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзмітрыем Ёдам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga