Крымінальная справа

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

“Выхоўваў” жонку кулакамі

На раней не судзімага жыхара нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа за катаванне. Мужчына на працягу года сістэматычна біў сваю жонку, з якою жыў разам. Цяпер хатні агрэсар адкажа за свае паводзіны перад судом.

Супрацоўнікі міліцыі  Дятлаўшчыны трымаюць на кантролі правапарушенні звязанныя з хатнім гвалтам і ў стане алкагольнага апьянення.  Хатнім агрэсарам варта памятаць аб адказнасці перад законам.

Дыхніце ў трубачку

Па-ранейшаму захаванню працоўнай дысцыпліны ў нашым раёне надаецца значная ўвага. Разам з тым прадаўжаюць сустракацца факты знаходжання работнікаў на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. На мінулым тыдні нецвярозай (больш за адзін праміле алкаголю) працавала жывёлавод адной з гаспадарак. На першы раз яна вызвалена ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga