З 7 па 13 сакавіка праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму, у час якога, 10 сакавіка – абласны дзень аховы працы з адзінай павесткай “Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ на вышыні”.
У час падрыхтоўкі і правядзення абласнога Дня аховы працы правяраецца:
наяўнасць у наймальніка пераліку прафесій рабочых, якія выконваюць работы з павышанай небяспекай, якая ўключае працу на вышыні, з улікам тыпавога пераліку работ з павышанай небяспекай згодна з дадаткам 7 да інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працоўных па пытаннях аховы працы;
правядзенне навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы перад допускам да работ на вышыні;
парадак выдачы нарадаў-допускаў у адпаведнасці з правіламі па ахове працы;
планаванне і ажыццяўленне да пачатку правядзення работ на вышыні падрыхтоўчых мерапрыемстваў;
забеспячэнне бяспекі з выкарыстаннем сродкаў калектыўнай і індывідуальнай абароны і неабходных прыстасаванняў;
абмежаванне допуску да выканання работ на вышыні работнікаў, прызнаных не годнымі па стане здароўя, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту, якія не маюць дастатковага вопыту работы і інш;
уменне работнікаў аказваць даўрачэбную дапамогу.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga