Калі мы выступаем у працоўных калектывах, нам часта задаюць пытанні па праблеме вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19. Самыя частыя з іх такія:
Як доўга захоўваецца абарона ад каранавірусу?
На пытанне па працягласці захавання абароны дакладнага адказу пакуль няма. Ёсць пацвярджэнне, што імунная абарона захоўваецца не менш за 9 месяцаў і, магчыма, па выніках матэматычнага мадэлявання, да 2-х гадоў. Імунітэт пасля перанесенага захворвання можа захоўвацца да 3-6 месяцаў. Але дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Акрамя таго, чакаецца, што поствакцынальны імунітэт будзе больш моцным, чым постінфекцыйны, паколькі імунны адказ на вакцыну з’яўляецца больш выбарчым і магутным, чым пры натуральным інфіцыраванні.
Якая задача ставіцца па ахопу насельніцтва вакцынацыяй супраць COVID-19?
Згодна з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады плануецца ахапіць прышчэпкамі не менш за 60 % насельніцтва як краіны ў цэлым, так і ў кожным рэгіёне. А ахоп медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, работнікаў устаноў адукацыі і сацыяльных службаў павінен быць не меншы за 75 %.
Вакцынацыя фарміруе індывідуальную абарону чалавека, папярэджваючы ўзнікненне захворвання, яго цяжкі працяг і неспрыяльны зыход. Але калі ахоп насельніцтва будзе меншы за 60 %, то мы не зможам сфарміраваць калектыўную абарону, такім чынам, не зможам паўплываць на інтэнсіўнасць распаўсюджвання віруса.
Ці абараняе вакцынацыя, праведзеная з выкарыстаннем вакцыны Гам-КОВИД-Вак, ад заражэння вядомымі зараз варыянтамі віруса SARS-CoY-2, які муціраваў?
Даследаванні ў гэтым кірунку працягваюцца. Інфармацыя аб тым, што сфарміраваны поствакцынальны імунітэт не дазволіць папярэдзіць заражэнне штамамі, якія муціравалі, адсутнічае. У цяперашнім перыядзе даследаванняў навукоўцы не выявілі вірусаў-мутантаў, якія па-сапраўднаму выслізгваюць ад дзеяння нейтралізуючых іх антыцелаў вакцыны.
Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga