Яркае развітанне з летнікам “Вектар”

Грамадства Свежыя навіны

Багатым на цікавыя падзеі выдаўся апошні дзень змены ў летніку “Вектар” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Заняткі ў “Акадэміі здароўя” ў займальнай форме нагадалі адпачывальнікам правілы асабістай гігіены і паводзінаў у час экскурсій.

Затым дзяцей чакала паездка ў Слонімскі драматычны тэатр і знаёмства у п’есай “Поющий поросёнок”, якая вельмі спадабалася дзятлаўчанам. Не менш яркай выдалася сустрэча з артыстамі тэатра, якія з задавальненнем паставілі свае аўтографы на білетах юных гледачоў.

У Дзятлаве адпачывальнікаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: на развітальную праграму іх запрасілі ў кінатэатр “Спадарожнік”. Тут былі падведзены вынікі змены ў “Вектары”, самыя актыўныя, вясёлыя, крэатыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі памятныя падарункі за свае дасягненні.

У танцавальную залу на дыскатэку да дзяцей завітаў клоўн Кеша, ролю якога выканала дырэктар летніка Ірына Мішчанка. Разам з выхаванцамі яна правяла вясёлыя гульні і конкурсы, пастаралася, каб кожны адпачывальнік пакінуў дыскатэку ў выдатным настроі.

Развітваючыся, удзельнікі змены “на выдатна” ацанілі свой адпачынак і выказалі спадзяванне, што ў наступным годзе зноў сустрэнуцца з сябрамі і педагогамі ў “Вектары”.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена дырэктарам летніка “Вектар”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: