Моладзевы турзлёт стартаваў у Рыбаках (+відэа)

Галоўнае Свежыя навіны Спорт і турызм

З 25 па 27 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны Году народнага адзінства і Дню моладзі і студэнцтва, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.

Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб, сектар спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Cіламі будуць мерацца 7 камандаў.

У якасці гасцей на раённы турысцкі злёт былі запрошаны Андрэй Садоўскі, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, Вольга Рагачова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Андрэй Садоўскі павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём моладзі і студэнцтва, пачаткам спаборніцтваў, пажадаў усім міру, дабра, пазітыўнага адпачынку, поспеху і лёгкіх стартаў.

Галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда адзначыў, што  сённяшняе надвор’е спрыяе актыўнаму адпачынку.  Галоўнае – атрымаць зарад станоўчых эмоцый і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца дадому.

Права ўзняць Дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе КСУП “Граніт-Агра” – пераможцы турыстычнага злёту – 2019.

Музычны падарунак для прысутных падрыхтавалі артысты нашага раёна: Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ала Чарняўская і гурт “Сузор’е”.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: