На 8 Сакавіка – ад “Белай Русі”!

Важнае Грамадства

Падарункі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымалі жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны нашага раёна і асобы, прыроўненыя да гэтай катэгорыі.

Як расказала намеснік старшыні аб’яднання Вольга Рагачова, цяпер на Дзятлаўшчыне жывуць дзве прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, маладосць якіх была апалена вайной.

Да адной з іх – Ганны Кузьмінічны Работа, насельніцы Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, з кветкамі і найлепшымі пажаданнямі завітала Вольга Мікалаеўна. Яна ўручыла Ганне Кузьмінічне ад “Белай Русі” ўтульны плед, букет ружаў і пажадала ёй моцнага здароўя.

Такі ж падарунак ад аб’яднання перададзены ў суседні раён для яшчэ адной нашай зямлячкі-ветэрана – Марыі Якаўлеўны Цімафейчык, жыхаркі Малдавічаў, якая цяпер знаходзіцца ў дачкі на Слонімшчыне.

Ірына СТЫРНІК